Оригинальный текст песни Vaukalak
У зямлю тры нажы.
Гаспадар, адкажы:
Воўчы след пада мной -
Гэта мой ці не мой?
Гаспадар, цi я звер?
Што тады, што цяпер?
Цi яны давялi?
Цi я сам па крывi?
Гэта мая дарога, Гэта мой воўчы знак
Я не вярнусь дадому, Хай застаецца так.
Гэта мая дарога, Гэта мой воучы знак
Я не вярнусь дадому, Ваўкалак!
Я цярпеў, я трываў,
Я шчаку падстаўляў.
I вось я ў барацьбе:
Бо шчакі толькі дзьве!
Гаспадар, не стрываў!
Злом на зло адказаў!
Час прыйшоў, час настаў!
Стаў я тым, кім я стаў!
Гэта мая дарога, Гэта мой воўчы знак
Я не вярнусь дадому, Хай застаецца так.
Гэта мая дарога, Гэта мой воучы знак
Я не вярнусь дадому, Ваўкалак!