Оригинальный текст песни Сягодня ў нас Купала
Сягодня ў нас Купала, То-то-то!
Ня дзеўка агонь клала,
Сам Бог агонь раскладаў,
Ўсіх святых да сябе зваў.
Звала Купала Іллю.
Сягодня й Купала, заўтра Ян,
Да зайграй, сонейка, зайграй нам,
Каб зялёны лугі шумелі,
Каб сырая зямля стагнала.
Звала Купала Іллю
- Ты прыйдзі да нас, Ілля,
Ты прыйдзі на Купалля.
- Няма часу, Купала,
Гэту ночку мне ня спаць,
Каб сырая зямля стагнала
Да й ад дзявоцкага гуляння,
Да й ад дзявоцкага гуляння.
Да й ад жаноцкага спявання.
- Няма часу, Купала,
Гэту ночку мне ня спаць,
Трэба жыта пільнаваць,
Каб змяя не ламала,
Карэньняў не капала.
Сягодня й Купала, заўтра Ян,
Да зайграй, сонейка, зайграй нам,
Каб зялёны лугі шумелі,
Каб сырая зямля стагнала.
Сягодня ў нас Купала, То-то-то!
Ня дзеўка агонь клала,
Сам Бог агонь раскладаў,
Ўсіх святых да сябе зваў.
Звала Купала Іллю
.